Вершы на беларускай мове

Зімой, праз вокны цёплага пакою

Зімой, праз вокны цёплага пакою,одинокая изба
Я кратаў позіркам людзей.
І ўсіх хацеу бы я сагрэць сабою,
Прытуліўшы моцна да грудзей.

І я ўсё думаю часцей,
Каб гэтак думалі паболей,
Каб спачуванне ў людзей
Было па добрай волі.

Не хапае людзям дабраты,
Шкада, што грошы — многіх мэта.
Але ж упасці мог і ты,
І не заўважыць могуць гэта.

Маладосць

У маладосці свой асаблівы зрок:0_73d45_d3ad2682_XL
Усё ёй бачыцца магчымым.
Заўжды ў маладосці шпаркі крок,
І ў жыцці яна з поглядам шчаслівым.

Ты малады — ужо і гэтым ты шчаслівы,
І кожны дзень ты за свята прызнаеш,
Час для цябе ляціць імкліва,
І душы сваёй ты адпачынку не даеш!

Маладосць — гэта шчасце, радасць і вясёлы смех,
І ўсім жаданням — выкананне!
Маладось — гэта вочы любай і фата, як снег,
І шчасце вечнага кахання!!!

Вясельная песня

У полі жыта ВасілёкFood_Berries_and_fruits_and_nuts_Ashberry_033938_29
Жэніцца з Рамонкай.
Будзь жа добрым, мужанёк,
Будзь ласкавай, жонка.

А за полем, каля гаю,
Рэчка любіць Млына,
А у вёсцы, хата з краю,
Маці жэніць сына.

Дзеўка з хлопца воч не зводзіць,
Шчасце льецца з іх праз край!
Хай жа далей лёс ім годзіць,
І за гэта налівай!!!

***

Кветка Ружы белай
У садку зялёнымвишня б
Разам з Вішняй спелай
Пакахала Клёна.

Ружа бела-белая
Вабіць позірк мой,
Вішня спела-спелая
Будзіць думак рой.

Я жа быць сяброўкам,1760
Падзяліць любоў,
І панурыў Клён галоўку
Ад такіх умоў:

Ружа бела-белая
Вабіць позірк мой,
Вішня спела-спелая
Будзіць думак рой.

І засохла Вішня,
Ружа адцвіла.
Любоў з Клёнам іх нявыйшла,15175_2013-04-23-17-36-35
Бо дружба моцная была.

Ружа бела-белая
Вабіць позірк мой,
Вішня спела-спелая
Будзіць думак рой.

***

Восень… Зацішна у лесе.
Дрымотай агорнуты ён.
Птушак нечутна ўверсе,
І кідае лісцце ўжо клён.i (1)

І дожджык стукоча па шыбе,
Змываючы лета цяпло.
Лета… Не было яго нібы,
Так хутка яно уцякло.

І смуткуе душа ў мяне,
Не вярнуць нам вясёлай пары,
Да прыпынку Час не звярне.
Спяваюць об тым журавы.

***

Туман блукае па балоце,
Шукаючы лагчыы ў траве.
Над зямлёй павольна, у маркоце,49700
Аблокам сівым ён плыве.

А дрэвы рвуць тумана цела,
Вісяць яго кавалкі на галлі.
І вокал белым-бела,
Ад яго малочнае крыві.

І промні сонца моцна жаляць,
Тумана згуба іх вятло.
Яны яго смяртэльна раняць,
І ён знікае — як і не было…

***

Шлях ты мой жыццёвы,
Колькі мне яшчэ пыліцьb47064ec3579
Ці даўно пылалі дровы,
А вось ужо вуголь дымыць.

Плывуць гады, як тыя хмары,
Што неба лашчаць сінь.
І нават цуда чары
Не спыняць гэту плынь.

І нітку далей лёс снуе,
Канца небачна вокам.
І дзесьці ён яе парве,
Ідзем туды мы хуткім крокам…

 

***

Блакіт вачэй тваіх,
Ні параўнаць ні з чым.
Глядзець хачу ў іх,
І толькі жыць аб тым!i (6)

Хачу каб погляд твой,
Заўжды вясёлым быў.
Лёс у гэтым мой,
Аб гэтым толькі б жыў!

Няхай жа будзе век,
Жыцця шчаслівым твой,
А з-пад тваіх павек,
Смяшынак рвецца рой!!!

****

Дзяўчыне каханай я песню спяваю,i (5)
Блакітным вачам яе дарагім,
Долі шчаслівай я мілай жадаю,
Марам — здзяйсненне ўсім!!!

Заўсёды вясёлай жадаю ёй быць,
З усмешкай на твары прыгожым,
Па жыцці, як па рэчаньцы плыць,
Дзяньком ясным, пагожым.

Жыцця на многія ляты,
Дзяўчыне, якую кахаю.
Здароўя ў будні і святы,
Любай сваёй я жадаю!!

***

Многа год мінула з той пары,
А я быццам сёння бачу:mountains-1366x768-087
Цяляці ў нас рэжуць на двары,
І я маленькі ўголас плачу…

Я быццам бачу наяву,
Малюнак гэты да драбніц:
Касой цяляці рэжуць галаву,
А яно вачыма слёзнымі глядзіць.

І ў тых вачах я бачу,
Чалавечай годнасці дакор.
І я маленькі ўголас плачу,
А карова-маці рыкае на ўвесь двор!

Калыханка

Над хатаю Рыгоркі,
Бяроза плакала горка.0_874e9_6a53f1ef_XL
Ой-лі , лю-лі, Бяроза плакала горка.

Страху галінкамі мяла,
Ад цямна і да святла,
Ой-лі, лю-лі, ад цямна і да святла.

Уранку птушкі прыляцелі,
І на галінкі селі.
Ой-лі, лю-лі, на галінкі селі.

На галінкі я ны селі,вишня
І песню моцна пелі,
Ой-лі, лю-лі, моцна пелі:

«Над хатаю Рыгоркі,
Ты не плач, Бяроза, горка,
Ой-лі, лю-лі, не плач так горка.
Вятры заутра прылятуці,
І страху табе змятуць,
Ой-лі, лю-лі, страху змятуць.»

Вечар

Вечар, вечар, цёплы вечар,
Цёплы вечар на двары,9255023
Вецер, вецер, сціхнуў вецер,
Сціхнуў вецер на зары.

Травы, травы, лашчыць травы,
Лашчыць травы туманок.
Жвавы, жвавы, змоўкнуў жвавы,
Змоўкнуў жвавы ручаёк.

Спелы, спелы, водар спелы,
Водар спелы ў бары.
Спевы, спевы, вокал спевы,
Вокал спевы да зары.

Трэлі, трэлі, моцны трэлі,
Моцны трэлі ў гаі,
Раздабрэлі, раздабрэлі,
Раздабрэлі салаўі!

***

Мне б лустачку свойскага хлеба,1377631501_g
Што маці калісьці пякла,
У маленства мне вельмі так трэба,
Дзеля хвілінкі святла.

Там сонца пяшчотна будзіла,
Лашчачы твар раніцой,
Бабуля ў печы паліла
Духмянай, смалістай шчапой.

І певень ля змшэлага ганку,puits
Аб нечым там весела пеў,
І вокал сцішэлага ранку,
Калодзеж там моцна рыпеў.

Там рэчанька срэбнаю стужкай,
Павольна пляла берагі.
Паляцеу бы я хуткаю птушкай
У той край, такі дарагі!

Там лустачку свойскага хлеба
Мне маці з усмешкай дала,
У маленства мне вельмі так трэба
Дзеля хвілінкі цяпла.

***

Не пакінь мяне, Божа,
На дарозе жыцця.
І падай, калі можна,
Крыху сіл для быцця.0_140340_fa6c58a2_L

Сіл узняцца за кален,
Калі паў ад знямогі.
А жыццё — гэта тлен,
Калі збіўся з дарогі.

Той адзінай дарогі,
не згубіць бы ў цьме.
Покуль йдуть мае ногі,
Не пакінь ты мяне.

Не пакінь мяне, Божа,
На дарозе жыцця.
І падай, калі можна,
Крыху сіл для быцця!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>