***
Колькі раз мяне ты ратаваў,
Радзімы мілай закуток.
Колькі раз ты моц даваў,
Калі спыняўся сіл выток.
І не аднойчы так бывала,
Калі валіўся я бяз сіл.
Жыццё мне знўку даравала
Зямля з бярозай у небасхіл.
І была бяроза гэта
Дзяўчынкай гонкаю тады,
І было бясконцым лета,
І ў белай квецені сады.
Зімой, праз вокны цёплага пакою
Зімой, праз вокны цёплага пакою,
Я кратаў позіркам людзей.
І ўсіх хацеу бы я сагрэць сабою,
Прытуліўшы моцна да грудзей.
І я ўсё думаю часцей,
Каб гэтак думалі паболей,
Каб спачуванне ў людзей
Было па добрай волі.
Не хапае людзям дабраты,
Шкада, што грошы — многіх мэта.
Але ж упасці мог і ты,
І не заўважыць могуць гэта.
Маладосць
У маладосці свой асаблівы зрок:
Усё ёй бачыцца магчымым.
Заўжды ў маладосці шпаркі крок,
І ў жыцці яна з поглядам шчаслівым.
Ты малады — ужо і гэтым ты шчаслівы,
І кожны дзень ты за свята прызнаеш,
Час для цябе ляціць імкліва,
І душы сваёй ты адпачынку не даеш!
Маладосць — гэта шчасце, радасць і вясёлы смех,
І ўсім жаданням — выкананне!
Маладось — гэта вочы любай і фата, як снег,
І шчасце вечнага кахання!!!
Вясельная песня
У полі жыта Васілёк
Жэніцца з Рамонкай.
Будзь жа добрым, мужанёк,
Будзь ласкавай, жонка.
А за полем, каля гаю,
Рэчка любіць Млына,
А у вёсцы, хата з краю,
Маці жэніць сына.
Дзеўка з хлопца воч не зводзіць,
Шчасце льецца з іх праз край!
Хай жа далей лёс ім годзіць,
І за гэта налівай!!!
***
Кветка Ружы белай
У садку зялёным
Разам з Вішняй спелай
Пакахала Клёна.
Ружа бела-белая
Вабіць позірк мой,
Вішня спела-спелая
Будзіць думак рой.
Як жа быць сяброўкам,
Падзяліць любоў,
І панурыў Клён галоўку
Ад такіх умоў:
Ружа бела-белая
Вабіць позірк мой,
Вішня спела-спелая
Будзіць думак рой.
І засохла Вішня,
Ружа адцвіла.
Любоў з Клёнам іх нявыйшла,
Бо дружба моцная была.
Ружа бела-белая
Вабіць позірк мой,
Вішня спела-спелая
Будзіць думак рой.
***
Восень… Зацішна у лесе.
Дрымотай агорнуты ён.
Птушак нечутна ўверсе,
І кідае лісцце ўжо клён.
І дожджык стукоча па шыбе,
Змываючы лета цяпло.
Лета… Не было яго нібы,
Так хутка яно ўцякло.
І смуткуе душа ў мяне,
Не вярнуць нам вясёлай пары,
Да прыпынку Час не звярне.
Спяваюць об тым журавы.
***
Туман блукае па балоце,
Шукаючы лагчыны ў траве.
Над зямлёй павольна, у маркоце,
Аблокам сівым ён плыве.
А дрэвы рвуць тумана цела,
Вісяць яго кавалкі на галлі.
І вокал белым-бела,
Ад яго малочнае крыві.
І промні сонца моцна жаляць,
Тумана згуба іх вятло.
Яны яго смяртэльна раняць,
І ён знікае — як і не было…
***
Шлях ты мой жыццёвы,
Колькі мне яшчэ пыліць?
Ці даўно пылалі дровы,
А вось ужо вуголь дымыць.
Плывуць гады, як тыя хмары,
Што неба лашчаць сінь.
І нават цуда чары
Не спыняць гэту плынь.
І нітку далей лёс снуе,
Канца небачна вокам.
І дзесьці ён яе парве,
Ідзем туды мы хуткім крокам…
***
Блакіт вачэй тваіх,
Ні параўнаць ні з чым.
Глядзець хачу ў іх,
І толькі жыць аб тым!
Хачу каб погляд твой,
Заўжды вясёлым быў.
Лёс у гэтым мой,
Аб гэтым толькі б жыў!
Няхай жа будзе век,
Жыцця шчаслівым твой,
А з-пад тваіх павек,
Смяшынак рвецца рой!!!
****
Дзяўчыне каханай я песню спяваю,
Блакітным вачам яе дарагім,
Долі шчаслівай я мілай жадаю,
Марам — здзяйсненне ўсім!!!
Заўсёды вясёлай жадаю ёй быць,
З усмешкай на твары прыгожым,
Па жыцці, як па рэчаньцы плыць,
Дзяньком ясным, пагожым.
Жыцця на многія ляты,
Дзяўчыне, якую кахаю.
Здароўя ў будні і святы,
Любай сваёй я жадаю!!
***
Многа год мінула з той пары,
А я быццам сёння бачу:
Цяляці ў нас рэжуць на двары,
І я маленькі ўголас плачу…
Я быццам бачу наяву,
Малюнак гэты да драбніц:
Касой цяляці рэжуць галаву,
А яно вачыма слёзнымі глядзіць.
І ў тых вачах я бачу,
Чалавечай годнасці дакор.
І я маленькі ўголас плачу,
А карова-маці рыкае на ўвесь двор!
Калыханка
Над хатаю Рыгоркі,
Бяроза плакала горка.
Ой-лі , лю-лі, Бяроза плакала горка.
Страху галінкамі мяла,
Ад цямна і да святла,
Ой-лі, лю-лі, ад цямна і да святла.
Уранку птушкі прыляцелі,
І на галінкі селі.
Ой-лі, лю-лі, на галінкі селі.
На галінкі яны селі,
І песню моцна пелі,
Ой-лі, лю-лі, моцна пелі:
«Над хатаю Рыгоркі,
Ты не плач, Бяроза, горка,
Ой-лі, лю-лі, не плач так горка.
Вятры заутра прылятуці,
І страху табе змятуць,
Ой-лі, лю-лі, страху змятуць.»
Вечар
Вечар, вечар, цёплы вечар,
Цёплы вечар на двары,
Вецер, вецер, сціхнуў вецер,
Сціхнуў вецер на зары.
Травы, травы, лашчыць травы,
Лашчыць травы туманок.
Жвавы, жвавы, змоўкнуў жвавы,
Змоўкнуў жвавы ручаёк.
Спелы, спелы, водар спелы,
Водар спелы ў бары.
Спевы, спевы, вокал спевы,
Вокал спевы да зары.
Трэлі, трэлі, моцны трэлі,
Моцны трэлі ў гаі,
Раздабрэлі, раздабрэлі,
Раздабрэлі салаўі!
***
Мне б лустачку свойскага хлеба,
Што маці калісьці пякла,
У маленства мне вельмі так трэба,
Дзеля хвілінкі святла.
Там сонца пяшчотна будзіла,
Лашчачы твар раніцой,
Бабуля ў печы паліла
Духмянай, смалістай шчапой.
І певень ля змшэлага ганку,
Аб нечым там весела пеў,
І вокал сцішэлага ранку,
Калодзеж там моцна рыпеў.
Там рэчанька срэбнаю стужкай,
Павольна пляла берагі.
Паляцеу бы я хуткаю птушкай
У той край, такі дарагі!
Там лустачку свойскага хлеба
Мне маці з усмешкай дала,
У маленства мне вельмі так трэба
Дзеля хвілінкі цяпла.
***
Не пакінь мяне, Божа,
На дарозе жыцця.
І падай, калі можна,
Крыху сіл для быцця.
Сіл узняцца з кален,
Калі паў ад знямогі.
А жыццё — гэта тлен,
Калі збіўся з дарогі.
Той адзінай дарогі,
Не згубіць бы ў цьме.
Покуль йдуть мае ногі,
Не пакінь ты мяне.
Не пакінь мяне, Божа,
На дарозе жыцця.
І падай, калі можна,
Крыху сіл для быцця!
***
Мая Радзіма — Беларусь!
Мая Радзіма — Беларусь!
Я табою ганарусь!
Край бярозак, васількоў,
Бег крыніц з глыбінь вякоў! 
Пах чарэмхі, бэзу пах,
У небе бусел — слаўны птах.
Край балот, лясоў і рэк,
І скарб галоўны — Чалавек!
Сціплы, мудры і вясёлы,
Збудаваў ён гарады і сёлы.
Хай на доўгія гады
Іх бароніць Божа ад бяды!
Край мой любы, родны край,
Шчасцця днём ты нас вітай!
Мая Радзіма — Беларусь!
І я гэтым ганарусь!!!
***
У ціхінькім ранку, у вёсачцы роднай,
Мне лашчыў пяшчотай душу ўспамін.
І быццам у спёку, ветрык лагодны,
Навеяў мне шмат, прыемных хвілін.
І сцішыўся я, і сэрцам замёр, 
Бо гучна стукоча яно ў грудзях,
І свет наваколля быццам абмёр,
І белы мне выкінуў сцяг!
І цешыўся я, бо споўнілась мэта,
І ночкаю цёмнай мне стала відно!
Я Бога прасіў, каб доўжылась гэта,
І птушаньку шчасця а ні спудзіў ніхто!!!
І так мне хораша стала,
Быццам я шчасце доўга гукаў,
А яно побач блукала,
І я аб гэтым не ведаў, не знаў!
Не забывай старонкі ты радзімай,
Дзе завязалі твой пупок,
І калі ты, нават будзеш «прымай»,
Не забывай Радзімы мілай закуток!!!
***
Частушкі з сэнсам
Каб свяціла сонца,
У кожнае ваконца.
Каб душа і хата,
У чысціні прыбрата.
Дай, дай, дай-дай-дай,
Дай нам, Божа, гэта дай! 
Каб пілось і елася,
І яшчэ хацелася.
Каб кулялась чарка,
І глыталась шкварка,
Каб у будні і ў святы,
На здароўе быў багаты,
Каб здароўе бугая,
І каб грошы да **я
Дай, дай, дай-дай-дай,
Дай нам, Божа, гэта дай!
Каб было «лаве»,
Як валос на галаве.
Каб у велькіх галавах,
Не задумліваўся жах!
Каб жыццё я сонца,
Светла і бясконца!
Каб жыцця дарога,
Баранілась Богам!!!
Дай, дай, дай-дай-дай,
Дай нам, Божа, гэта дай!

Ваши стихи прекрасны! Случайно нашла их в интернете, и не смогла оторваться, пока все не прочла. Жаль, что не могу нажать на специальную кнопку и опубликовать их на facebook, чтобы друзья почитали…
Зае*атые стихи,заплакал пока дочитал
Вершы што трэба! Дай бог Вам дабра!
Добрыя вершы! Дай Вам бог шчасця!
Вялiкае дзякуй за такiя цудоуныя вершы. Прабiрають да глыбiнi душы!
Отличные стихи! Последнее, я бы назвала его «Молитва», я прочитала со сцены и оно имело большой успех. По окончании чтения бала минута тишины, а потом — взрыв аплодисментов. СПАСИБО ВАМ!