Колькі раз мяне ты ратаваў,
Радзімы мілай закуток.
Колькі раз ты моц даваў,
Калі спыняўся сіл выток.
І не аднойчы так бывала,
Калі валіўся я без сіл.
Жыццё мне зноўку даравала
Зямля з бярозай у небасхіл.
І была бяроза гэта
Дзяўчынкай гонкаю тады,
І было бясконцым лета,
І ў белай квецені сады.

Какие слова… супер, замечательная фраза