Сінявочкі васількі,
Белыя рамонкі,
Луг зялёны ля ракі,
Гоман косаў звонкі!
Коска весела пяе,
Гукі сэрца лашчаць,
Сонца роску п`е,
Шчасце — гэта бачыць!
Водар мяты ў траве,
Што на лузе сохне,
Спіць мурожык у капне,
Пад дажджом не змокне!
Як на свята луг прыбраны,
Усе прычэсаны стагі,
Сена чыста ўсё сабрана,
Узімку будуць пірагі!
