Ці помніце вы матулі далоні,
Што ў маленстве лашчылі нас.
Цяпер у яе сівые ўжо скроні,
Не мае літасці час.
Без перапынку жыццё ўсё бяжыць,
Хвіліны адлічвае Час.
Хтосьці закончыў тут жыць,
Нябудзе калісьці і нас.
І сумотна бывае ў душы,
Што мала так зроблена мною,
Што дзесці я награшыў,
І добрага мала зусім за спіною.
А хацелася б, вельмі, доўга пажыць,
Мне і людзям, навогул усім.
А час усё імкліва ляціць,
І спыніцца не хоча, як не прасі.
