У буйнай квецені сады,
І пах чарэмхі па вясне,
І бег крынічнае вады,
У снах прыходзяць да мяне.
І сэрдца лашчыць успамін,
І на душы прыемна мне.
Шкада, што тых хвілін,
Ніхто мне болей не вярне.
Мне тых хвілін не дастае:
Дзе я маленькі жыў,
І побач блізкія мае,
А кожны дзень як свята быў…

Замечательные стихи. » Дзе я маленький жыу» тронул для слез.
Тронул до слез, хотела написать…